Гародня: новая серыя квэстаў пад назвай “Non-Stop”



У снежні ў Гародні распачынаецца новая серыя гульняў – квэстаў пад назвай “Non-Stop”.

Гэта будзе адмысловы спосаб адпачынку і альтэрнатыўнага баўлення часу. Пра праект распавядае адзін з яго арганізатараў Раман Алешка:

– Новы квэст-праект для нашага горада. Паколькі квэст-пакоі карыстаюцца вялікай папулярнасцю, мы вырашылі аб’яднаць квэст-пакой з гарадской начной гульнёй. Рэкамендуем паспрабаваць. Удзельнікам мусіць быць 18 гадоў. І гэта цудоўная альтэрнатыва адпачынку. Можна кампаніяй паразгадваць лагічныя загадкі, паўдзельнічаць у драйвовым квэсце, які мы пастараемся максімальна насыціць экшэнам.

На думку Рамана Алешкі, гульню будуць ладзіць адмысловыя агенты, што будуць чакаць удзельнікаў на ўзроўнях:

– Менавіта на агенцкі складнік мы будзем рабіць ухіл на першых гульнях, каб гульцы разумелі, што адбываецца, што яны дзейнічаюць правільна.

Гульні падобнага кшталту існуюць ў Гародні 15 год, напрыклад праект “Начны горад”.

Аднак новы праект “Non-Stop” у першую чаргу разлічаны на новае пакаленне ўдзельнікаў, якія ў падобныя гульні ніколі не гулялі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота s13.ru