Гародня: першая прэзентацыя кнігі “Гродно. За (зеркалье)”
У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні прадставілі новую кнігі Андрэя Павача “Гродно. За (зеркалье)”. Кнігу прадстаўлялі на сустрэчы два гараденскія гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Андрэй Вашкевіч, якія супольна працуюць пад псеўданімам Андрэй Павач.
Кніга напісана па допісах на “Гродзенскім форуме”, дзе амаль тры дзясяткі гарадзенцаў, схаваныя пад рознымі нікамі, пішуць пра гісторыю 90-х, розныя “злачныя месцы”, а таксама пра гарадзенскіх фрыкаў.
– Павач, схаваўшыся за пазыўнымі розных постацяў, паспрабаваў агучыць сённяшнюю памяць пра сённяшні час, пра тое, што адбываецца. Гэта ўласна гісторыя 90-х. Можна сказаць, што пераасэнсаванне гісторыі 90-х пачалося яшчэ ў 90-х.
Аляксей Радс, адміністратар пляцоўкі „Гродзенскі форум”, вельмі рады з’яўленню гэтай працы.
– Вельмі прыемна. Гэта частка і маёйго жыцця. Я з’яўляюся адміністратарам пляцоўкі дасюль і мне прыемна, што яна выкарыстоўвался не толькі як нейкі пацяшальны рэсурс, але і як рэсурс для работы навуковай, нейкія гістарычныя звесткі людзі з гэтага атрымалі.
Гарадзенцы, што прыйшлі на сустрэчу з гісторыкамі прыемна ўзгадвалі розныя моманты жыцця , што адбыліся 20 і 30 год таму: відэасалоны, бутэлькі з рознымі накрыўкамі, а таксама параілі аўтарам зрабіць працяг твора “Гродно. За (зеркалье)”.
Беларускае Радыё Рацыя