Гародня: першы сольнік гурта Dzieciuki
Першы афіцыйна дазволены канцэрт гурта Dzieciuki сабраў 21 снежня 2019 году каля дзвюх соцен гарадзенцаў, менчукоў і гасцей з іншых гарадоў Беларусі і Польшчы.
Дзве з паловай гадзіны канцэрта праляцелі вельмі хутка, і за гэты час музыкі выканалі амаль два тузіны песень з розных альбомаў гурта. А скончыўся выступ песняй „Радыёактыўны снег”, якую яшчэ ў 90-я гады ХХ стагоддзя выконваў гурт „Кальян”, вакалістам якога быў Алесь Дзянісаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча