Гародня: Прэзентацыя новых кніг трылогіі “Прастрэлены талер”
Гарадзенскі пісьменнік Аркадзь Жукоўскі (Аркадзь Ліцьвін) прэзентаваў на кніжным клубе ў Цэнтры гарадскога жыцця дзве заключныя кнігі прыгодніцкага раману “Прастрэлены талер”.
Па словах пісьменніка кніга прысвечана беларускай шляхце.
– Я абсалютна не пагаджаўся з тым, што беларуская шляхта – не беларуская. Што датычыць “Талера”, я пісаў-пісаў, а тады гляджу, што ўсё расцягваецца і расцягваецца, і я ніяк не магу закончыць. У мяне дома галоўныя крытыкі – гэта сын і жонка – раілі мне, што трэба карацей. Кажу, я не прафесійны пісьменнік. Адзін сучасны пісьменнік выдаў кнігу ў 1000 старонак – чым я горшы!
Пісьменнік спадзяецца, што ў бліжэйшы час прэзентацыі кнігі адбудуцца і ў іншых грамадскіх месцах Гародні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя