Гародня: „Спеўны сход” да Дня Волі



У цэнтры Гародні ўвечары 24 сакавіка на Кірава, 3 адбыўся „Спеўны сход”, дзе гарадзенцы спявалі нацыянальныя гімны “Магутны Божа”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Пагоня” .

– “Старадаўняй літоўскай Пагоні ні разбіць, не спыніць, не стрымаць!”

Андрэй, адзін з удзельнікаў „Гарадзенскага спеўнага сходу”:

– Раней людзі шмат спявалі. Гэта была абсалютна натуральная з’ява. Гэта былі не проста спевы ў нашым цяперашнім разуменні. Гэта была частка жыцця. Спявалі людзі, ідучы на працу, ідучы з працы. Спявалі, калі нехта нарадзіўся, альбо нехта памёр. Гэта было натуральна. Спявалі ўсе. Нават калі ў некага і не надта атрымоўвалася, усё роўна цягнуў.  Людзі былі больш адкрытыя, больш шчырыя, простыя. Гэты „Спеўны сход” быў прысвечаны адчуванню сята. Гэта самае галоўнае. Гэта свята спадзявання.

Да спеваў гарадзенцаў  таксама далучыўся музыка і вядоўца Аляксандр Памідораў, які вёў рэй у вечаровым спяванні.

„Спеўныя сходы” ў Гародні адбываюцца штотыдзень, падчас іх спяваюць песьні гурта “Троіца”, Зміцера Вайцюшкевіча, народныя песьні і песьні розных беларускіх выканаўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня