Гародня: тэатры ды кінатэатры распачалі працу
Пасля двух месяцаў перапынку з-за пандэміі каронавірусу гарадзенскія тэатры распачалі працу ў новым фармаце.
Напрыклад, Гарадзенскі лялечны тэатр арганізаваў вулічныя паказы. У тэатралаў з’явіўся летні амфітэатр і часовая сцэна пад адкрытым небам. Тэатр лялек уладкаваў гэта ва ўнутраным дворыку. Менавіта тут будуць паказваць пастаноўкі для дзетак Гародні. На ўваходзе гледачам абавязкова апрацоўваюць рукі антысептыкам і выдаюць аднаразовую маску. Месцы ў зале — з улікам неабходнай сацыяльнай дыстанцыі.
Самы стары гарадзенскі кінатэатр “Чырвоная зорка” таксама ў вечаровы час плануе паказваць навінкі кіно на вуліцы. У дворыку кінатэатра пакажуць навінкі кіно, а падсілкавацца можна будзе ў кавярні, якая працуе пры кінатэарты.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня