Гародня: тэлефонная фатаграфія ад Яна Хведчына



Унікальная выстава ад фотакарэспандэнта Яна Хведчына адкрылася ў памяшканні народнага фотаклуба “Гродна”. Выстава мае назву “Тэлефонная фатаграфія”. І сапраўды ўсе тры дзясяткі  здымкаў зробленыя фотамайстрам мабільным тэлефонам падчас падарожжаў па свеце.

Кажа Ян Хведчын:

– Здымкі зробленыя з 2014 па 2019 год. Зробленыя яны толькі на мабільны тэлефон. Сутнасць выставы – паказаць, што здымкі могуць быць зроблены падручным сродкам.

Ян Хведчын упэўнены, што ў сучасным свеце фатаграфіі прылада, на якую здымаем, можа быць кожны раз рознай.

– Гэтыя здымкі зробленыя ў розныя моманты жыцця. Большая частка з іх зроблена зусім спантанна. Не трэба мець добрую камеру, каб зрабіць добрыя здымкі.

Паглядзець здымкі Яна Хведчына можна цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня