Гародня: выстава да Дня сталых людзей



Да Дня сталых людзей, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адчынілася выстава, якую рабіў Універсітэт Залатога Веку. Выстава сумяшчае ў сабе адразу два праекты: «РэтраСукенка» і «Анатомія цела», у якіх бралі ўдзел студэнткі, выкладчыцы і валанцёркі праграмаў «УЗВ». 

Пра выставу распавядае Варвара Злобіна, асістэнтка дырэктаркі праграмы “Універсітэт Залатога веку”:

– Выстава сумяшчае ў сабе два праекты. Яны паміж сабой звязаны. У першым праекце «Анатомія цела» ўдзельнічалі нашыя студэнткі-слухачкі УЗВ. Яны фатаграфаваліся ў паўсядзённым жыцці. Было важна паказаць, што прыгажосць не залежыць ад стандартаў. Другі праект – гэта «РэтраСукенка». Маладыя дзяўчаты фатаграфаваліся ў сукенках, якія прынеслі слухачкі Універсітэту Залатога Веку.

Для гарадзенскай настаўніцы Вольгі Астроўскай, удзельніцы праекта РэтраСукенка”, гэты праект быў сувяззю пакаленняў:

– Сапраўды вельмі важна падтрымліваць узаемапаразуменне не толькі паміж бацькамі, бабулямі, а нават прабабулямі і  прадзядулямі.

На адкрыццё выставы завіталі некалькі дзясяткаў навучэнцаў Універсітэта Залатога Веку розных гадоў, які працуе ў Гародні з красавіка 2010 года. Выстава ў Цэнтры гарадскога жыцця будзе экпанавацца да 10 кастрычніка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя