Гародня з вышыні птушынага палёту



З’явіўся відэаролік, зняты студыяй прадакшну Broadminded, прысвечаны Гародні. З вышыні птушынага палёту ў відэа прадстаўлены самыя прыгожыя і прывабныя месцы горада. Гэтая праца з’яўляецца падарункам гораду. Відэа паказвае прыгажосць Гародні з мэтай прыцягнення турыстаў.

Як распавялі s13.ru аўтары роліка, першапачаткова відэа здымалася як хобі. Здымкі спецыяльна не планавалі, здымалі як атрымліваецца ў паўзах паміж справамі і па надвор’і. Справа ў тым, што батарэі квадракоптэра хапае на 15 хвілін палёту – гэта вельмі мала. Па часе здымкі расцягнуліся на тры месяцы, хоць пры добрым надвор’і можна было б ўкласціся і ў 10 дзён.

– У нашым горадзе яшчэ вельмі шмат прыгожых месцаў і гістарычных, і сучасных. Думаем, у будучыні будуць яшчэ фільмы ад розных аўтараў. Тыдзень таму вырашылі паглядзець матэрыялы і зразумелі, што іх больш чым дастаткова, падабралі музыку і ад душы сабралі гэта відэа.

Каманда Broadminded кажа, што матывам для відэа паслужыла у першую чаргу любоў да роднага горада, тым больш, што відэа горада з вышыні птушынага палёту мала, хто публікаваў.