«Гары Потэр і Таемная зала» па-беларуску
У Менску стартаваў продаж другога раману з культавай серыі Джаан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра.
Кніга ўпершыню выдаецца на беларускай мове.
Кажа выдавец Андрэй Янушкевіч:
– Праваўладальнікі, я спадзяюся, упэўніліся, што з намі можна мець справу, што мы зрабілі якаснае выданне. У другой кнізе мы адразу павялічылі наклад, з улікам таго які мела поспех першая кніга. Зараз ён складае 2500 экзэмпляраў. Прыемна было працаваць з перакладчыцай Аленай Пятровіч. Такі ж шыкоўны пераклад, як і першай кнігі. Думаю, што чытачы яго ацэняць. Ёй дапамагала ў працы рэдактар Ганна Янкута. Так што вельмі класна, што сфармавалася каманда, дзякуючы якой паўстаюць кнігі Джаан Роўлінг на беларускай мове».
Беларускамоўны пераклад «Гары Потэр і Таемная зала» даступны на сайце выдавецтва «Янушкевіч» і ў кнігарнях сталіцы.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя