„Гары Потэр” выйшаў па-беларуску



Cвет пабачыў беларускамоўны пераклад першай кнігі з культавай раманіяды Джаан Роўлінг пра Гары Потэра. Кажа кіраўнік выдавецтва „Янушкевіч” Андрэй Янушкевіч:

– „Гары Потар” на сённяшні дзень самая вядомая кніга ў свеце, карыстаецца попытам сярод чытачоў розных пакаленняў. Я не ўдакладняў, але здаецца мы апошні еўрапейскі народ, які не меў свайго „Гары Потара” га роднай мове. Гэтую прыкрасць трэба было ліквідаваць.

6 лютага 2020 года ў Менску будзе праведзена акцыя ў падтрымку выдадзенага перакладу кнігі „Гары Потэр і філасофскі камень”, якая пройдзе ў межах Сусветнай ночы Гары Потэра.

Беларускае Радыё Рацыя