Гашэнне маркі і канверта ў гонар Слоніма
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 10 ліпеня выпусціла паштовую марку ў абарачэнне, прысвечаную Слоніму.
Паштовы праект, які складаецца з паштовай маркі, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Гашэнне маркі і спецыяльнага канверта, на якім адлюстраваны Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, адбылося ў памяшканні Слонімскага драматычнага тэатра. У цырымоніі прынялі ўдзел жыхары Слоніма. І хто пажадаў, той змог набыць сабе і марку, і канверт на памяць.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім