„Гаварун” просіць дапамогі



Стваральнікі беларускага анімацыйнага каналу „Гаварун” на Youtube просяць падтрымаць іх грашыма.

Творчая суполка „Гаварун.бай” агучыла дзясяткі мультфільмаў па-беларуску з разлікам на дзяцей ад наймалодшай узроставай групы, і да старэйшай. Цяпер жа, творчая суполка запрашае бацькоў падпісацца на краўдфандынгавай пляцоўцы „Талака”, каб новая агучка папулярных замежных мультфільмаў з’яўлялася рэгулярна і часцей. Кажа перакладчыца суполкі Ксенія Капіца:

– Шмат часу, шмат высілкаў. Каб новыя серыі выходзілі, трэба займацца толькі гэтым. Не вяртацца позна дадому з працы і крышачку пасядзець. Не будзе так некалькі серый кожны месяц. Таму патрэбная падтрымка. За гэтую працу людзі таксама хочуць нешта атрымліваць, на нешта жыць, штосьці есці. І каб гэта працавала, патрэбна нейкая адваротная сувязь, паказчык попыту.

Існуе таксама опцыя аказання аднаразовай дапамогі. Дапамагчы развіццю мультыплікацыйнага Youtube-канала можна тут.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня