Газета “Звязда” выйшла са Сталіным і Молатавым



Менская газета “Звязда” да так званага “году народнага адзінства” выпусціла факсімільны дадатак “Звязды” за 18 верасня 1939 года.

На першай старонцы той “Звязды” надрукаваны Сталін і Молатаў, а пад ім верш Петруся Броўкі “Заходнім беларусам”, апошнія радкі якога гучаць так “актуальна”, што, здаецца, яны напісаны сёння:

Бо мы адной сям’і, бо мы адной зямлі,

Нам з нашай маткай жыць – чырвонаю Масквой.

На першай старонцы той “Звязды” апублікаваны нота Урада СССР, уручаныя польскаму паслу ў Маскве раніцай 17 верасня 1939 года, звесткі са сходаў, інфармацыя з ліста беларускага народа вялікаму Сталіну і г.д.

Беларускае Радыё Рацыя