„Гданьскія фантазіі” Валерыя Стратовіча
“Гданьскія фантазіі” мастака Валерыя Стратовіча “праявіліся” ў Гародні. У „Цэнтры гарадскога жыцця” прайшоў вернісаж мастака, які на адзінаццаці палотнах, жартаўліва настраёвых, паказаў уласнае бачанне жыцця Гданьска. Паводле формы мастак часта ўжывае сумесь гратэску з рэалізмам. Карыкатурна выяўляе розныя грамадскія месцы гэтага балтыйскага места.
Валерый Стратовіч:
– Дзесяць дзён пленэру, праведзеных у Гданьску дзякуючы Генадзю Піцко, які арганізаваў выезд – мы там малявалі, купаліся, гулялі, выпівалі – усё гэта мне захацелася адлюстраваць. Я ж ня мог дакладна выявіць Гданьск, трэба было гэта неяк пераўвасобіць у розных канфігурацыях, менавіта абыграць фігурамі.
“Гданьскія фантазіі” – цудоўны падарунак гарадзенцам у вясёлыя калядныя і пераднавагоднія дні. Кожны можа наведаць выставу па адрасе вуліца Кірава дом 3. Уваход вольны.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя