Генадзь Семянчук распавядзе пра Русь у гарадзенскай „Цудоўні”



Унікальная гістарычная лекцыя кандыдата гістарычных навук Генадзя Семенчука на тэму: „Ці была Русь калыскай беларускага, украінскага і расейскага народаў” адбудзецца ў Гародні на пляцоўцы этнакрамы “Цудоўня” 5 лютага.

Гісторык плануе на сустрэчы разбурыць міфы пра адзіную „Старажытную Русь” і „Старажытнарускую народнасць”. Чаму беларусы, украінцы і расейцы не паходзяць з адной калыскі „старажытнаруская народнасць”.

Пра будучую сустрэчу распавядае адзін з яе арганізатараў, супрацоўнік “Цудоўні” Антон Шаранкевіч:

– На гэты раз лекцыя Генадзя Семенчука будзе прысвечана такой тэме, як Русь, у якой будуць разглядацца пытанні: што гэта ўвогуле – ці дзяржава, ці супольнасць людзей, ці нейкае іншае накіраванне, і падрабязна гісторык раскрые для гарадзенцаў гэтую тэму.

Лекцыі гісторыка і археалага Генадзя Семенчука за апошнія паўгады сталі ў “Цудоўні” ўжо традыцыйнымі , а асноўнымі тэмамі вывучэння гісторыка з’яўляюцца палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6-16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гарадзенскага рэгіёна.

Беларускае Радыё Рацыя