Гэнік Лойка дамогся Тыдня беларускай мовы



Вядомы скульптар і змагар за беларускую мову Гэнік Лойка дамогся правядзення ў менскай беларускай гімназіі Тыдня беларускай мовы. Чатыры гады запар у гімназіі ў лютым праводзіцца Тыдзень славянскіх моў, дзе дамінуе расейская мова, кажа Гэнік Лойка:

– Ужо гады тры, напэўна, усё прашу, каб зрабілі Тыдзень беларускай мовы, не атрымлівалася. У гэтым годзе таксама пачаў пісаць лісты да дырэктара, і вось мы з ім вусна паразмаўлялі і дамовіліся, што ў гэтым годзе зробяць Тыдзень беларускай мовы.

21 лютага 2013 году Гэніка Лойку за родную мову пасадзілі на 5 сутак. Скульптара затрымалі пасля таго, як ён правёў акцыю ў абарону беларускамоўнага навучання ў менскай гімназіі № 4.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя