Георгій Бізюк пра маленькія відэа і вялікія канцэрты



31.03 – лекцыя Георгія Бізюка: Маленькія відэа пра вялікія канцэрты.

Георгій Бізюк – дырэктар KROK FILMS

На рахунку KROK FILMS відэа для NOIZE MC, Ленинград, NIZKIZ, ДАЙ ДАРОГА. ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА, :B:N:.

Удзельнічаць: https://bezkassira.by/artlekcyyamalenkyavdeapravyalky.. Першыя 5 месцаў: усяго 10 BYN. 

Мы жывем у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.

«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.

«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:

— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль; — пра таямніцы акторскай працы; — як паставіць спектакль і зняць кіно; — як выдаць уласную кнігу; — як добра паводзіць сябе на сцэне, — як здымаць якасныя кліпы; — як правільна асвятляць арт івэнты.

Усе лекцыі напоўнены энерджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час – гэта вельмі важна.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.

Што мы робім?

— Разумеем, умеем і робім арт-падзеі Разуменне ўнутранай кан’юнктуры індустрый: забаўляльнай, клубнай, музычнай, fashion; — Вучым, як арганізаваць арт-падзею з любога этапу; — Дапаможам вам у арганізацыі вашых імпрэзаў;

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.

Кім ты станеш?

— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарынак; — Атрымаеш неабходныя кейсы; — Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўня