Герб „Пагоня” і БЧБ-сцяг: пазнака народу, які ўмее бараніць сябе



Кожны раён пратэстнага Менску здзіўляе не толькі абуджэннем суседскай супольнасці, але і сваім сцягам з гербам, створанымі на падставе нацыянальных сімвалаў.

Новыя сцягі краіны ацаніў гісторык і геральдыст Аляксей Шаланда:

– Я вельмі пазітыўна на гэта гляджу. Лічу, што гэта сапраўдная творчасць мас, якую можна толькі вітаць, падтрымліваць. Нават больш за тое скажу, я і сам кансультаваў некаторых. Канешне як геральдыст я гляджу на гэта не столькі як на навуковую з’яву, а як на папулярызацыю. Я да папулярызацыі вельмі станоўча адношуся. Нацыянальнымі гістарычнымі сімваламі Беларусаў з’яўляюцца герб „Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. Ён заўсёды быў, ёсць і будзе, што б тут не адбывалася.

Геральдыст Аляксей Шаланда выступіў з адмысловай дваровай лекцыяй аб нацыянальных сімвалах краіны, якія прапаганда рэжыму прылічвае ад фашыстоўскіх знакаў. Падобныя сустрэчы ладзяцца ў розных раёнах Менску, дзе збіраюцца суседзі пра раёне і слухаюць лектараў ды музыкаў штовечар.

 

Беларускае Радыё Рацыя