Гістарычная дата супала з “Дажынкамі”
Кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прыехаў у Пінск роўна 220 год таму. Так супала, што ўгодкі трохдзённага візіту манарха на Піншчыну прыпаў на час хлебаробчага свята.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначыў, што ў горадзе над Пінай засталося шмат сведчанняў візіту:
– Прысутнічаў на закладцы палаца Бутрымовіча ў Пінску. Жыў ён будынку Калегіўма. Рэшткі Дубравы ў Запольскім парку таксама часоў наведвання Пінску каралём.
Сёння Пінск пампезна адзначае агульнаберасцейскія “Дажынкі-2014”. Няхай караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ніхто не ўзгадае, але дзякуючы ягоным рашэннем, адбыліся значныя рэформы ў аграрным сектары Палескага краю.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя