Гістарычная каштоўнасць Берасця пад пагрозай
У Берасці працягваецца знішчэнне гісторыка-культурнага цэнтра горада. Асабліва востра стаіць пытанне захавання будынкаў па вуліцы Савецкай і Астроўскага.
Так, па вуліцы Савецкай дом 45 быў пакінуты толькі фасад аб’екта. А па вуліцы Астроўскага дамы 2-8 не засталося ніводнага будынка. Замест першага аб’екта за замежныя інвестыцыі плануюць будаваць чарговы гатэль. Што будзе замест другога гісторыка-культурнага аб’екта – гарадскімі ўладамі ў публічнай прасторы агучана так і не было.
Нагадаем, што знішчэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна быць пакарана, паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а тут яно відавочнае.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце