Гістарычны музей прысвеціць БНР сталую экспазіцыю?
У новым будынку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь плануецца стварыць паўнавартасную пастаянную экспазіцыю на тэму „Абвяшчэнне БНР”, паведамляе Нацыянальная акадэмія навук у адказе на запыт старшыні БНФ Рыгора Кастусёва і мастака Міколы Купавы пра ўдзел дзяржавы ў адзначэнні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
