Гістарычныя могілкі Ракава пад пагрозай
Грамадскія актывісты заклікаюць абараніць тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці – былых уніяцкіх могілак мястэчка Ракаў, што пад Менскам.
Каштоўнасць некропаля абазначыла сябра Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце Беларусі, архітэктар Юлія Шастак:
– Ракаўскі некропаль з’яўляецца адным са шматлікіх некропаляў на тэрыторыі Беларусі, якія ўтрымліваюць у сабе магілы прадстаўнікоў некалькіх канфесій. У дадзеным выпаку гэта ўніяцкія могілкі былі ад пачатку. Да таго ж ён мае не толькі прыватны сямейны аспект, але і агульнанацыянальны, бо нездарма ж гэтыя могілкі былі прызнаныя ў 2005 годзе каштоўнасцю. Прычым, каштоўнасцю ІІ катэгорыі. Гэта даволі высокі ровень для могілак Беларусі.
Былыя ўніяцкія могілкі Ракава ўжо ратаваліся грамадскасцю ў 2005 і 2013 гадах. Падпісаць новую петыцыю, каб спыніць руйнаванне старых помнікаў, можна на сайце petitions.by.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск