Гісторыя Беларусі – гісторыя кожнай сям’і
Развіццё краязнаўства Беларусі знаходзіцца ў руках, перш за ўсё, беларускіх школьнікаў.
На адкрыцці Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Менску мэты сустрэчы акрэсліў намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч:
– Многа краязнаўцаў у Беларусі, якія хацелі б пабачыцца адзін з адным, аб’яднацца, зрабіць нейкія агульныя акцыі, якія маглі б дапамагчы краязнаўцам на месцы, і ўрэшце-рэшт можна стварыць рэспубліканскае краязнаўчае таварыства. Гісторыя Беларусі – гэта гісторыя кожнай сям’і, кожнай мясцовасці, кожнай мясцінкі і нават тых сотняў згінулых вёсак, якіх сёння няма не ад вайны, самі па сабе яны проста зніклі.
На працягу двух дзён Форуму працуе выстава краязнаўчай літаратуры з усёй Беларусі, прадстаўленай на рэспубліканскі конкурс у межах мерапрыемства.
Беларускае Радыё Рацыя