Гісторыя Беларусі – у кніжных ілюстрацыях беларускіх мастакоў



У Полацкай мастацкай галерэі пачала працу выстава графічных твораў, створаных у якасці кніжных ілюстрацый. Выстава называецца „Мастак і кніга”. Паэтычны дар такіх майстроў слова як Максім Багдановіч, Янка Купала, Мікалай Гусоўскі, Якуб Колас стаў крыніцай глыбіннага натхнення для мастакоў. У сваіх ілюстрацыях яны закранаюць тэмы велічы і самакаштоўнасці нацыянальнай культуры, шматвяковай гісторыі Беларусі як дзяржавы, тэмы патрыятызму, гераізму і згуртаванасці беларускага народа. Заклікаюць не забываць родную мову.

У экспазіцыі працы мастакоў Уладзіміра Правідохіна (Хіна), Пятра Драчова, Георгія Паплаўскага, Мікалая Байрачнага, Юрыя Нікіфарава і інш.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік