Гісторыя габрэяў на фэсце экскурсаводаў у Гародні



Фэст экскурсаводаў ў Гародні пройдзе 12-14 красавіка і на ім пожна будзе паўдзельнічаць ў даволі цікавых экскурсіях.

Самыя адметныя і цікавыя з іх адбудуцца 14 красавіка. Пра першую з іх  кажа гарадзенскі кааардынатар Міхаіл Нарынкевіч:

– Пачнецца ў сінагозе, якая з’яўляецца адной з адметнасцяў нашай Беларусі – адной са старэйшых і самых вялікіх. І правядзе гэту экскурсію Барыс Максавіч Квяткоўскі. Потым адзін з валанцёраў, які прыехаў з Польшчы, і які жыве ў Гародні не так даўно, але ж ён раскажа гісторыю горада 18 стагоддзя. Ён правядзе экскурсію на польскай мове, але будзе яшчэ перакладаць на беларускую мову.

Фэст распачнецца 12 красавіка, калі  гарадзенцы змогуць патрапіць на экскурсію па выставе, прысвечанай Дню касманаўтыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня