Гісторыя Магілёва ў адной кнізе
Выйшаў з друку гісторыка-краязнаўчы зборнік “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, куды ўвайшлі навуковыя артыкулы ўдзельнікаў XII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”.
Навуковая канферэнцыя адбылася 25 – 26 чэрвеня гэтага года ў горадзе Магілёве. Чарговая навуковая сустрэча была прысвечана 80-годдзю гераічнай абароне Магілёва ў ліпені 1941 года. У канферэнцыі бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны. Таксама былі запрошаны і мясцовыя краязнаўцы.
Усяго ў зборнік увайшлі 64 паведамленні, якія асвятляюць тэмы гераічнай абароны Магілёва і падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне, старажытную гісторыю, сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя, канфесійныя і духоўныя працэсы, імёны славутых землякоў. У зборніку захаваныя погляды, арфаграфія і мова аўтараў. Адрасуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя