Гісторыя Пастаўшчыны ў малюнках для вучняў
Дзеці райцэнтра Паставы Віцебскай вобласці будуць неўзабаве вывучаць свой родны край з дапамогай маляванкі. Выдаў яе пастаўскі краязнаўца і грамадскі актывіст Міхась Гіль.
– Выдаў я для дзяцей маляванку па гісторыі Пастаўшчыны. Невялікая, на 26 старонак. Да чацвёртага класа раздадзім вучням, каб размалёўвалі. Там гістарычныя падзеі намаляваны, каб дзеці расфарбоўвалі і пазнавалі гісторыю свайго краю.
Маляванку намаляваў пастаўскі паэт і мастак Іосіф Атрахімовіч.
Паставы маюць багатую выдавецкую традыцыю. У 90-х гадах тут выдаваўся, пад рэдактарствам паэта Алеся Касценя, літаратурны альманах “Рунь”. А дзякуючы Міхасю Гілю тут выходзілі незалежная газеты “Сумежжа” і краязнаўча-літаратурныя альманахі “Нашы карані” і “Барвы”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя