Гісторыя Полацка стала больш даследаванай



Пабачыла свет кніга менскага гісторыка Максіма Макарава, якая мае назву “Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.)».

z Arhe img

Кнігу выдала рэдакцыя часопіса «Arche». Кажа рэдактар часопіса Аляксандр Пашкевіч:

– Яна складаецца з трох частак. Першая – гэта нарыс, у якім разгледжана пытанне арганізацыі функцыянавання мясцовых уладаў у канцы 16 – трэцяй чвэрці 18 стагоддзяў. Далей ідуць тэматычныя спісы ўраднікаў Полацка таго часу. І трэцяя частка – гэта алфавітны спіс асоб, звязаных з дзейнасцю мясцовых уладаў Полацка, і змешчаны персанальныя дадзеныя ўсіх полацкіх службовых асоб таго часу.

З кнігі можна даведацца, напрыклад, як функцыянавалі паліцэйскія і судова-выканаўчыя органы месцкіх улад у той час, або якім быў канфесійны склад Полацкага магістрата. А карэнныя жыхары Полацка могуць у гэтай кнізе нават пошукаць імёны сваіх продкаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота arche.by