„Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі“: вынік 10-гадовай працы групы аўтараў

У выдавецтве „Вясна“ выйшаў першы том даследвання „Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі“. Гэтая кніга — вынік плёну вялікай навуковай, даследчай, канцэптуальнай працы групы са спасылкамі на 2000 крыніцаў. Кажа галоўны рэдактар выдання, гісторык Захар Шыбека:
— Я працаваў навуковым кіраўніком калектыўнага навуковага праекту „Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі“. Гэты праект ініцыявалі прадпрымальнікі з Беларусі. І толькі сёлета мне ўдалося выдаць першы том з трох. Мы не думалі, што выйдзе тры, а пачалі працаваць над ім, — больш дваццаці аўтараў, — працавалі 10 гадоў прыкладна.
Афіцыйная прэзентацыя першага тому даследвання „Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі“ пройдзе ўвосень, у Гданьску, падчас працы сёлетняга Кангрэса даследнікаў Беларусі з 22-га па 24-га верасня.
Беларускае Радыё Рацыя
