Гісторыя слонімскага друку – у адной кнізе
Унікальную кнігу напісалі слонімскія гісторыкі Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Яна называецца “Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны 1916-2016”. Кніга выйшла з друку ў менскім выдавецтве “Кнігазбор”.
У выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны на працягу 100 гадоў. Аказваецца, першы часопіс у Слоніме выйшаў на нямецкай мове ў 1916 годзе пад назвай “Der Schara-Surch” (Шчараўская Жаба). Гэта быў гумарыстычны часопіс “шэрых палёў і зялёнай лістоты”.
За стагоддзе на Слонімшчыне выходзілі дзесяткі выданняў на беларускай, нямецкай, польскай, рускай і ідыш мовах. Аўтары кнігі на працягу некалькіх гадоў адшукалі многія выданні ў архівах і бібліятэках Беларусі, Літвы, Расеі, Германіі, Польшчы, Ізраілю. Выданне Сяргея Ярша і Сяргея Чыгрына – гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя