Гісторыя ў фотаздымках: мост праз Піну
З восені 2018 года ў Пінску вялася рэканструкцыя моста. Напачатку будаўнікі планавалі, што на ўсе працы хопіць аднаго года, але тэрміны расцягнуліся. Урэшце пінскі мост адкрыты для руху.
Гэта сапраўды важны аб’ект, калі не сказаць больш – стратэгічны. Ён ня толькі злучае Піншчыну, праз яго пралягае рэспубліканская шаша Івацэвічы-Пінск-Столін, ідзе транспарт з і ва Украіну.
Першы мост праз Піну быў пабудаваны ў 1932 годзе, калі Пінск уваходзіў у склад міжваеннай Польшчы. Тройчы за Другую Сусветную вайну яго падрывалі: ў 1939, 1941 ды 1944 гадах. Пасля рамонтаў мост быў зноў прыдатны для эксплуатацыі. У 1970-я гады, у сувязі з павелічэннем дарожнага руху, з’яўленнем вялікагрузаў паўстала неабходнасць будаўніцтва новага пуцеправода. Так узор даваеннага мостабудавання быў разабраны, але засталіся старыя апоры.
На якіх у 2014-2015 гадах вулічны мастак Яўген Сасюра зрабіў выявы Пінска сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Ініцыятыва вельмі спадабалася пінчукам і гасцям сталіцы Палесся. Неўзабаве на апорах з’явілася падсвятленне, каб і ў цёмную гадзіну сутак магчыма было пабачыць гэты аб’ект. Пры цяперашняй рэканструкцыі гістарычныя апоры ліквідавалі…
Фота: Адкрыццё маста ў 1932 годзе, www.nac.gov.pl
Фота: Выгляд на даваенны пінскі мост з боку езуіцкага калегіума, www.nac.gov.pl
Фота: Здымак Генрыка Паддэнбскага, 1936 год.
Фота: Панарама Піны, здымак зроблены з маста, 1936 год, www.nac.gov.pl
Фота: Удзельнікі легендарнага пінскага кірмашу адпачываюць пад мастом, кастрычнік 1934 года, Луіза Арнер Бойд.
Фота: Так у 2015-2018 гадах выглядалі старыя апоры.
Фота: Выезд з Пінска.
Фота: Старыя апоры знеслі, але пакінулі доўгачасовую агнявую кропку (ДОТ) перыяду Другой Сусветнай вайны.
Фота: Пры ўездзе ў Пінск са “столінскага” кірунку.
Фота: Сходы для пешаходаў.
Фота: Колішні калегіум езуітаў, а цяпер Музей Беларускага Палесся.
Фота: Спуск у напрамку Століна і Украіны.
Фота: Выгляд з маста Кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштара францысканцаў.
Фота: Сучасная панарама Піны.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя