Гісторыю Залесся пішам разам



Прэзентацыя кнігі ўспамінаў “Дзякую Залессю” адбылася на прамінулых выходных у музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага на Смаргоншчыне.

Імпрэза прайшла ў рамках акцыі «Гісторыю вёскі пішам разам». Неабыякавыя жыхары Залесся і ўраджэнцы мястэчка, што разляцеліся па краіне і свеце, паспрабавалі сябе ў ролі летапісцаў малой радзімы і сабралі свае ўспаміны пад адной вокладкай. Ініцыятарам праекта стала кіраўніца Смаргонскага мясцовага дабрачыннага фонда “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” Ала Шыцікава.

19 студзеня прэзентавалі “сігнальны” асобнік. Чакаем кнігу з тэкстамі на рускай і беларускай мовах… Залессе – гэта не толькі паланэзы Агінскага.

Дар’я Ліс для Беларускага радыё Рацыя, Смаргонскі раён