Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ад Аляксандра Краўцэвіча



Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выдала чарговую кнігу вядомага гарадзенскага гісторыка Аляксандра Краўцэвіча. Яна называецца “Гістрыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1377 г.” Кніга разглядае праблемы гісторыі Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.

Кажа Аляксандр Краўцэвіч:

– Першая кніжка гэтай серыі выйшла ў 2013 годзе. Яна заняла перыяд ад паўстання гаспадарства 1248 год да канца гаспадарання Гедыміна. Другая выйшла зараз, дарэчы яна аб’яднаная пад адной вокладкай з першай, бо тая хутка разышлася. Другая кніга называецца “Дуумвірат Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў (1341-1377)”, яна заканчваецца смерцю Альгерда ў 1377 годзе. І гэта ў суме склала больш 300 старонак.

Кніга створана на аснове вывучэння, галоўным чынам, апублікаваных пісьмовых крыніц, а таксама спецыяльных прац, прысвечаных асобным аспектам тэмы. Па меркаванні аўтара, гэта першы ў краіне навуковы сінтэз гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, але ён таксама ўкладаецца ў кантэкст гісторыі Беларусі, як адзін з важнейшых яе этапаў.

48455898397_n

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя