Глыбоцкі хор “Ave Maria” адзначыў 15-годдзе існавання



Пятнаццацігоддзе адзначыў хор “Ave Maria”  пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у разнастайных айчынных і міжнародных  фэстах  і конкурсах. На Усебеларускім конкурсе на лепшую песню да 500-годдзя Будслаўскай святыні перамагла песня ў яго выкананні.

hor_2

Як кажа  кіраўнік хору Ніна Казлоўская, у іх рэпертуары каля ста твораў на польскай, беларускай і лацінскай мовах. А ў хоры спяваюць на дадзены момант 18 чалавек.

– З музычнай адукацыяй засталося 5 чалавек. Астатнія – тыя, хто любіць спевы. Яны не маюць музычнай адукацыі, але вялікія энтузіясты, маюць музычны слых, хутка вучаць новыя  творы.

Па словах Ніны Казлоўскай, шмат за гэты час напісана песень і музыкі. Але ёсць яшчэ да чаго імкнуцца – існуе запатрабаванасць у запісе дыскаў, аб   гэтым просяць шматлікія слухачы, пакуль ён у іх адзін.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара