Глыбоцкія мастакі і разьбяры адкрылі сваю выставу ў Наваполацку
“Усё тое, што раней было” – выстава глыбоцкіх мастакоў і разьбяроў па дрэве праходзіць у Наваполацкім Доме народных рамёстваў. Віктар Дудкевіч і Валер Мацюшонак прывезлі ў Наваполацк каля пяцідзесяці сваіх прац, сярод якіх абразы, вазы з карэльскай бярозы, карціны з краявідамі роднага краю. Па словах Віктара Дудкевіча, больш за ўсё яму падабаецца рабіць старадаўнія беларускія цацкі з адзінаццатага стагоддзя.
– У дзядоў пытаюся, у музеях – дзе толькі можна знайсці якую інфармацыю. На аснове таго, што мы бачылі, ужо робім сваё, але на тым падмурку, як рабілася ў тыя далёкія часы, каб не парушаць тых тэхналогій. Конікі, лялькі, механічныя цацкі – розныя.
Аматары жывапісу, графікі і беларускіх традыцый у мастацтве могуць азнаёміцца з выставай з дзевяці да васямнаццаці гадзін у Наваполацкім Доме рамёстваў па адрасе вуліца Паркавая, 1.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Віктара Дудкевіча