Гомельская філія ТБМ ладзіць прагляды фільмаў па-беларуску
Гомельская філія Таварыства беларускай мовы ладзіць прагляды фільмаў па-беларуску. Некаторыя стужкі набылі такую папулярнасць, што іх даводзіцца паўтараць па некалькі разоў.
Як адзначае старшыня Гомельскай філіі Алеся Аўласевіч, абмеркаванні пасля праглядаў зацягваюцца да адзінаццатай ночы.
– Людзі выказваюцца, яны не могуць маўчаць. Нават быў такі выпадак, калі мы паглядзелі польскі фільм “Драпіна”, і прыйшла жанчына проста на абмеркаванне, але яна гаварыла больш за ўсіх. То бок, людзі нават хочуць больш паразмаўляць, сустрэцца, можа папрактыкаваць беларускую мову.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Прагляды фільмаў на беларускай мове адбываюцца раз на месяц у Гомельскім цэнтры беларускай мовы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
