Гомельская „Талака” ладзіць Купалле



З 6 на 7 ліпеня гомельская краязнаўчая арганізацыя „Талака” зладзіць аўтэнтычнае Купалле. Аб’яднанне праводзіць гэты абрад чвэрць стагоддзя.

Арганізатары свята намагаюцца рэканструяваць свята максімальна дакладна, каб яно не пераўтваралася ў выключна забаўляльнае мерапрыемства.

Старшыня „Талакі” Пятро Цалка адзначае, што для продкаў Купалле было часам свавольства:

– Дзяўчаты маглі не ў поўным строі пайсці, а ў кашулі з пасам ці фартухам, тыя ж самыя калышкі. Калі хлопец паказваў дзяўчыне нейкія знакі, што ён да яе не проста, а ўжо сваты збіраюцца, то чакаў ад дзяўчыны нечага ўзаемнага, нейкай любові, кахання, якое ўжо можа ўзнікла, як яна адрэагуе. Вяселлі часцей увосень пасля Пакрова былі.

Падчас Купалля талакоўцы плятуць вянкі, спяваюць аўтэнтычныя песні, водзяць карагоды, скачуць праз рытуальнае вогнішча.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель