Гомельскія гісторыкі і краязнаўцы стварылі анімацыйны ролік пра свой горад



Пяціхвілінны мультфільм распавядае пра паганскія часы, перыяд ВКЛ, Рэчы Паспалітай і іншыя гістарычныя эпохі, якія адлюстраваліся на абліччы горада над Сожам.

Адна са стваральніц роліка Марыя Булавінская заўважае, што на працу пайшло каля паўгода жыцця.

— У нейкі момант мне нават прыйшлося самой навучыцца рабіць анімацыю, самой рухаць нашых персанажаў. Хачу адзначыць, што ў нас вельмі добрая каманда, што задавальнене ад выніку сваёй працы мы атрымалі. Я лічу, што мы не дарма столькі працавалі і набіраліся досведу. Гэты мульцік зойме сваё месца сярод гледачоў.

Ролік «Тысячагадовая гісторыя Гомеля» быў створаны суполкай краязнаўцаў «Пошукі старога Гомеля». Мультфільм мае на мэце папулярызацыю гісторыі беларускага горада. У камандзе стваральнікаў мультфільма працавалі архітэктар Сяргей Ляпін, мастак Філіп Какоша, пісьменнік Сяргей Балахонаў. Закадравы голас належыць вядомаму тэлевядоўцу Юрыю Жыгамонту.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель