Госць курсаў „Мова-Нанова- Баранавічы” – лекар Андрэй Вітушка
Каронавірус – пагутарыць на такую тэму з дзіцячым рэаніматолагам Андрэем Вітушкам запрашаюць у Баранавічах у межах курсаў „Мова-Нанова”.
Заняткі адбудуцца ўжо заўтра, 14 красавіка, па традыцыі ў анлайне, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– Як гаворыцца: у здаровым целе – здаровы дух. Дык вось часцей за ўсё размаўляем з вамі пра здаровы дух. Але гэтым разам будзе выключэнне, паразмаўляем і пра здаровае цела. У госці да нас завітае вядомы ўрач-рэаніматолаг Андрэй Вітушка. Пагутарым мы пра каронавірус і пра вакцынацыю. Гэта такая наша новая рэчаіснасць.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве патрабуецца абавязковая рэгістрацыя праз гугл-форму. Пачатак заняткаў а 19-ай гадзіне ў ZOOM.
Беларускае Радыё Рацыя