Госць праграмы „Маніфест” музыка Павел Трыпуць



Апошнія выходныя лета 2022. Фестывальны сезон для музыкаў паступова завяршаецца. І тым не менш за гэты час было зроблена нямала добрых спраў.

Напрыклад, лідар гурта „OpTeamist Project”, гітарыст гуртоў „Volski”, „Крамбамбуля” і іншых Павел Трыпуць паспеў адкрыць школу-студыю, адыграць канцэрты ў падтрымку пацярпелых ад дыктатуры, у тым ліку і за межамі Польшчы.

Вынікі спякотнага сезону падводзіць Павел Трыпуць.

РР: Якім было для цябе лета 2022?

– Новым і напоўненым падзеямі, я кажу пра адкрыццё сваёй студыі. Лета ў якім давялося знайсці шмат новага, адкрыць новае ў сабе, новыя ідэі і г.д. Лета 2022 было звязана з новымі знаёмствамі, мы трохі пайгралі на канцэртах з Лявонам у Ізраілі, у Празе, у Польшчы.

Сёння Павел Трыпуць стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыста можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя