„Гоя … Пікаса” ў Менску
95 арыгінальных гравюр знакамітых мастакоў Франсіска Гоі і Пабла Пікаса прадстаўленыя ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Арганізатарам экспазіцыі „Гоя… Пікаса” выступіла прыватная кампанія пры садзейнічанні пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі Паўла Латушкі.
Работы прадаставіў Музей каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда, што месьціцца ў Мадрыдзе.
Агульны кошт прадстаўленых твораў складае 1 млн. 400 тыс. еўра.
Выстава будзе працаваць да 21 сакавіка будучага году.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА
