Графіка мастакоў Парыжскай школы – у галерэі «Арт-Беларусь»
У сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» адкрылася выстава «Героі. Праведнікі. Артысты», на якой прадстаўлена графіка мастакоў Парыжскай школы з прыватнай калекцыі Святланы Філатавай. У экспазіцыю ўвайшло больш за 70 твораў Марка Шагала, Восіпа Цадкін, Восіпа Любіча і Якава Балглея.
Выступаючы на адкрыцці праекта, уладальніца калекцыі Святлана Філатава, якая цяпер жыве ў Нямеччыне, адзначыла, што на збіранне работ аўтараў дадзенага кірунку яе натхніла арганізаваная Белгазпрамбанкам выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», якую яна наведала 5 гадоў таму ў Менску.
Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка, шэдэўры якой можна ўбачыць у пастаяннай экспазіцыі галерэі «Арт-Беларусь», дае магчымасць пазнаёміцца з жывапіснай манерай мастакоў, чые працы прадстаўлены на выставе з калекцыі Святланы Філатавай.
Выстава «Героі. Праведнікі. Артысты» будзе доўжыцца да 30 чэрвеня 2018 года.
[Not a valid template]
Фота Таццяны Козік