Грамадскі творчы конкурс “Курапаты народны мемарыял”



“Дарога смерці” на Курапаты сталася маршрутам экскурсіі, якую арганізавалі для беларускіх творцаў эксперты грамадскага конкурсу “Курапаты народны мемарыял”.

Курапаты

Распавядае адзін з арганізатараў экскурсіі, яе вядоўца – журналіст, гісторык Марат Гаравы:

– Праводзілася экскурсія, гістарычная тапаграфія Курапатаў. Гэта экскурсія праводзілася для сябраў аргкамітэта і журы грамадскага творчага конкурсу “Курапаты народны мемарыял”. Гэты конкурс праводзіцца нашай ініцыятывай экспертаў абароны Курапатаў дзеля таго, каб беларусы зацікавіліся гэтай мяцінай. Канешне творчыя беларусы могуць сябе паспрабаваць і зрабіць праект мемарыялізацыі ўрочышча.

Падчас экскурсіі асноўная ўвага надавалася размяшчэнню на мясцовасці асобных аб’ектаў расстрэльнай дзялянкі даваенных часоў. Па самых сціплых падліках у Курапатах было забіта каля 30 000 чалавек, максімальная колькасць ацэньваецца ў 200 000.

Беларускае Радыё Рацыя