Гран-пры для “Архімандрыта” на фестывалі ў Тбілісі



Дакументальны фільм «Архімандрыт» Ежы Каліны, зняты тэлеканалам «Белсат», атрымаў гран-пры XІ Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно ў грузінскай сталіцы.

У конкурсе прыняла ўдзел трыццаць фільмаў з дзевяці краін. Журы, якое сёлета ўзначальваў польскі рэжысёр Ежы Любах, адзінагалосна прызнала «Архімандрыта» лепшым фільмам фестывалю.

archimandryta-2       Кадр з фільма «Архімандрыт»

Стужка распавядае гісторыю праваслаўнага манаха з Падляшша – архімандрыта Гаўрыіла, які цягам некалькіх гадоў будуе ў вёсцы Адрынкі над ракой Нараў першы ў Польшчы праваслаўны скіт.

Раней фільм ацанілі і ўзнагародзілі, між іншым, на кінафестывалях у Кіеве, Менску, Маскве, Дняпры (былым украінскім Днепрапятроўску), Чадцы (Славаччына), Крушэвацы (Сербія) і Варшаве.

Фестываль Крыжа Святога Андрэя праходзіць пад патранатам Патрыярха Грузінскай Праваслаўнай Царквы Іллі IІ.

Паводле Белсат