Грашовы абарот Берасцейскай зямлі ў XIV-XVIII стагоддзях
Грашовы абарот Берасцейскай зямлі ў XIV-XVIII стагоддзях». Мерапрыемства пад такой назвай адбудзецца ў Абласным краязнаўчым музеі ў межах праекта “18 квартал”, які прысвечаны 1000-годдзю Берасця. Падрабязней аб серыі такіх вечароў кажа навуковая супрацоўніца ўстановы Жанна Абламская:
— Пачалася серыя мерапрыемстваў у музеі. У нас былі поўныя залі і многіх мы бачылі не першы раз. То бок нашы наведвальнікі становяцца нашымі сталымі наведвальнікамі. Музею, як я лічу, ад гэтага вельмі вялікая карысць. Мы пачынаем набываць папулярнасць.
Гэта ўжо пятае мерапрыемства ў межах праекта “18 квартал”. На мінулай імпрэзе, якая адбылася месяц таму, наведнікам музея апавядалі аб “Археалогіі старажытнага Берасця”. Пачатак жа чарговага мерапрыемства 26 кастрычніка а 17-й гадзіне.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце