Гравюры ў сучаснасці



У Менску адкрылася выстава мастака Зміцера Шапавалава. Гасцей святочнай вечарыны сустракалі рэканструктары ў вобразах крылатых гусараў, ваяроў Аршанскай бітвы, Боны Сфорцы, выявы Месяца і Менску.

Пра тое, што надало імпэту пазнаёміць менчукоў з жыхарамі рамантычна аздобленага мінулага, распавёў сам мастак Зміцер Шапавалаў.

– Даўно працаваў. Шмат ужо чагосьці зроблена. Цікава было паглядзець, па-першае, на свае працы трохі збоку, на выставе, як яны глядзяцца агульна. Па-другое, паказаць гэта людзям, адчуць, якая ў іх рэакцыя. Па-трэцяе, пазнаёміўся з куратарам сваім. Гэта стала больш тэхнічна прасцей зрэалізаваць.

Выстава сучаснай гравюры Зміцера Шапавалава „Папяровае люстэрка” можна наведаць у менскім музеі „Лошыцкая сядзіба” да 8 снежня ўключна.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск