Грэка-каталіцкая парафія ў Лідзе адзначыла 20-ыя ўгодкі



20-годдзе адзначыла грэка-каталіцкая парафія Святога Язафата Кунцэвіча ў Лідзе. Вернікі і святары з уніяцкіх парафій усёй Беларусі прыехалі ў Ліду, каб разам з лідзянамі раздзяліць радасць з нагоды іх парафіяльнага свята. Святочную літургію адправіў архімандрыт, апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі – Сяргей Гаек.

unnamed1

Па словах айца Андрэя Буйніча – параха лідскай парафіі святога Язафата Кунцэвіча, яе вернікі прыклалі максімум намаганняў, каб разам са сваімі гасцямі годна адзначыць свята сваёй парафіі.

– Гэта заўсёды радасная падзея і святочная атмасфера тут вельмі адчуваецца. Гэта 20-годдзе, таму мы пастараліся, каб была асаблівая святочная праграма. Але самае галоўнае, што ёсць сяброўская атмасфера, людзі прыйшлі сюды і памаліцца, і павесяліцца, і падзяліцца з усімі сваёй радасцю.

Завершылася свята 20-годдзя ўніяцкай парафіі ў Лідзе выступам сярэднявечных музыкаў, танцамі, забавамі ды пачастункам гасцей ад вернікаў парафіі святога Язафата Кунцэвіча.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара