Грузінскі жывапіс з Латвіі – у полацкай Мастацкай галерэі



Упершыню ў Полацку, пры падтрымцы латвійскага консульства, адкрылася персанальная выстава жывапісу мастака і дызайнера з Латвіі Нугзара Паксадзе. Мастак нарадзіўся ў 1953 годзе ў Грузіі, у Кабулеці. Скончыў аддзяленне жывапісу ў Батумскім мастацкім вучылішчы. У Латвію ён прыехаў у 1982 годзе. Пасля працяглага творчага перапынку зноў пачаў пісаць карціны, удзельнічаць у выставах і міжнародных пленэрах.

Самога мастака на адкрыцці выставы не было. Затое прыехалі прадстаўнікі латвійскага консульства ў Віцебску на чале з консулам Дагніяй Лацэ-Атэ.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік