Гуканне вясны
Традыцыйная культура беларусаў спрадвеку арыентавалася на аднаўляльнасць усяго існага. Па гэтай прычыне па сканчэнні зімы было важна абазначыць пераход ад халадоў да цёплага часу года. Адным з характэрных абрадаў гэтага перыяду з’яўляецца Гуканне вясны, якое мае асаблівае распаўсюджанне на тэрыторыі Гомельшчыны.
Адкуль карані гэтага свята? Чаму галоўная роля ў ім аддавалася жанчынам і як праходзіў сам абрад?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка.
Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.
З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна азнаёміцца тут.
Беларускае Радыё Рацыя